Попел памяцi

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
1933. Г. Селядзец

На Беларусi бог жыве.
У. Караткевiч

Беларусь, у небе зоры
Пахавала ў тумане,
Пахавала роспач, сорам,
Каб не ведаў Бог кім стала,
Каб не бачыў папялішчаў
У сэрцы юнакоў, дзяўчынак,
Каб не чуў: дубінкі свішчуць
З-дай неведама прычыны.
На Беларусі Бог жыве,
Ды скрозь туман ён добра бачыць,
Куды і хто каго заве,
І хто па кім навошта плача!
Віруе енк з былых вякоў
Мальбой аб памяці і праўдзе
Па-над магіламі дзядоў
Спакой абкрадзены!
На Беларусі Бог жыве,
І Сын, што катамі распяты,
І Дух народны ў Курапатах,
Што веру, уваскрэсннуць зноў
З магіл дзядоў, бацькоў, братоў.