Настаўнiца

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Повязь часоў

Як хутка блізкае далее
У сузор'ях стратаў і надзей,
А з дальніх даляглядаў днее
І цёплым ветрам у сэрца вее
Ад мудрасці тваіх вачэй...
...Імчаць гады-кругавароты,
Зямлі нястрымна круцяць вось,
Усё тыя клопаты-турботы,
Усё работа, i работа,
Ды замірае ў сэрцы штосць:
Калі замроіцца пад вечар
Здалёку вёска, у першы раз,
Як ірвануўся час у вечнасць
Пад шэпт дзяцей: "Мы любім Вас!"
Шчабеча шэпт той у Cусвеце
Лунае ў зорах над Зямлёй:
Табе адзінай у цэлым свеце
Ці ж гэта мала! Божа мой!