Над рачулкай ціхай

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

Над рачулкай ціхай
Неба і спакой,
Берагі-адлогі
Клёны лісцем сцелюць...
Памятаеш, летась
Тут былі з табой?
Тую таямніцу
Замяла мяцеліца.
Зноў пазвала восень,
Зноў: Каб адляцець
У невядомы вырай,
Дзе няма сустрэчы...
............................
Як звініць у клёнах
Сонечная медзь,
Звонам развітальным,
У апошні вечар...