На Беларусі добрае надвор’е

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

На Беларусі добрае надвор’е
Ад Вільні да Смаленска дождж імжыць,
Грыбы растуць у лесе, а ў полі
Туман, шарэе, кнігаўка крычыць.
О, гэты мілы сум наш Беларускі,
Спакойна-велічны, абложны сум,
Як хмельнае віно з прадзедавае кружкі,
Як старасвецкi сон пад звон гуслярскiх струн.
У беларускай хаце настальгія,
Дождж мые вокны роспачнай слязой,
Ноч надыходзіць, хутка край накрые
Сваёй духмянай цёмнай цішынёй.
Заснуць бы. Палягчэла б. Не, не спіцца
У сэрцы б’ецца кволы, нудны боль...
О, Божа, я чакаю нвальніцу
І за яе маліцца мне дазволь!