Які за вокнамі маркотны дзень,
Мой ціхі сон душы ў туман спавіты,
А сэрца ў вясну, у святло імкне,
Імкне да Бога шчыраю малітвай.
Гібее ў ценях даль маіх дарог,
Схаваліся ў роспач далягляды,
Пакрыў мяне мой лёс смугой трывог
І нават ціхі сон душы мяне не радуе.
Прашу я сонейка: "Устань, прыйдзі,
І асвяці мой лёс скрозь шэрую няпэўнасць,
Мой Божа, шлях мой для мяне знайдзі:
Шлях Дабрыні, Любові, Праўды, Вернасці!"