Вёскі Вецяра-Крывічаны Капачы 2000 год
Над роднай хацінаю срэбныя зоры
Ў месячным зорным блакіце,
Яна караблём у бязмежнай прасторы
Плыве, бы даўнейшыя віці.
Кіруе напрамак у даўнюю памяць,
У далёкія, дзіўныя далі,
А хвалі-успаміны душу мне гайдаюць
І сэрца маё разгайдалі.
І час мой адлічвае, мерае сэрца
У ім рытм так шчымліва самотны.
Дзіцячую памяць у сэрцы не сцерці,
Аб маці і бацьку, аб родных.
Плыві ж мая памяць у свет неабсяжны
І зорным святлом поўні ветразь
Так важна нам сэрцам застацца адважным
Сярод гэдак зменлівых ветраў.