Зялёны дуб

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
А Казкiн

Пад тым дубам крыніца стаяла... 
Палессе! Мудрае Палессе,
Стаю над Прыпяццю і плынь ракі
Ў душы маёй ўзбуджае песні 
Што пелі з Сечы казакі:

"Ой, рана на Івана…"
Начавалі ў чыстым полі,
На зямлі шукалі волю,
За яе на панскім полі,

Зубы сцяўшы ішлі на смерць 
Беларусачка, каханка
Адбярэм цябе ў хама
Адваюем шчасце, долю
Будзем лёс прывольны мець!

Палессе, даль сiвых вякоў
Сплыла ў мора па Дняпры.
Стаю над Прыпяццю, а з берагоў
Другi матыў трывожыць слых:
Ой, бярозы ды сосны,
Вы паўстанскія сёстры…
Па-над братняй магілай
Чую ваш ціхі плач
Рудавозы акордна 
Беларускім кагортам.
Салютуюць гудкамі
Стогне ў лузе дзяркач

Палессе, далі неабсяжныя,
Ў палях шырокіх спее колас,
А па рацэ ўніз, паважна
Разносіцца юначы голас:

"Белая Русь ты мая..."
Мілая, шчырая маці…
І мо хто ўчуе салаўя:
Адчыніць веснічкі пры хаце
І вішнёвым у садочку
Ўбачыць як з ягонай дочкай
Глядзіць на зоры беларус,
І ўспомніць песню, што бывала
Яго бабуля напявала:
"Ой рана на Івана..."