Зыход

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

Няпэўны вечар з смутным даляглядам
Праз зманную бухматасць туманоў,
Праз анямелы сад, пабіты бурай з градам,
Па сцежцы коўзкай ледзь брыду дамоў.
Дзесь, справа, весела ў звоны звоняць,
Здалёку, злева, сплакаўся арган,
Праз шэраю, туманную бясконцасць
Іду-брыду, у сабе нясу свой храм.