Голас

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
папараць кветка

Скрозь здрады прысак і хлусні туман
Іду навобмацак, падчас у пякельнай цемры,
Раз'юшаны шатанскі ўраган 
Пясок кідае ў твар, шматае нервы.
Праз чорны дым, праз ашалелы здзек
Шукаю шлях, шукаю і не бачу, 
Я Божы сын, нямоглы чалавек
Ад крыўды захлынаюся і плачу.
Але іду на Голас у Сусвет,
Які пяшчотаю кранае сэрца, 
Хай навакол мяне драпежны свет,
Але чамусці вельмі ў шчасце верыцца!