Габрэйская песня

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

Ціхая поўнач над соннай ракою,
Зорныя цені месяц гайдае,
У далях нябесных Боскі спакой,
Дзяўчына для Сына песню спявае.

Габрэйская песня, над рэчкай туман,
Мелёдыя ў прадчуванні самоты,
Крыніца любові, надзей акіян
Хвалюецца болем бяскрайняй пяшчоты.
Спеў з сэрца ільецца, бо востры клінок
Працяў сэрца маці, сардэчная песня
Над краем лунае:" Спі, родны сынок,
Ты сонейкам устанеш для нас на прадвесні..."

Чароўная поўнач, нябесны спакой,
Ледзь чутны ўсхліп срэбных хваль Іярдана,
Габрэйская песня над вечнай ракой,
Чароўная песня, зорная памяць.