Вязынка

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Янка Купала

Лячу на хуткай электрычцы.
Супынак. " Вязынка Купалы ".
Не для Купалы час імчыцца:
Час тайнай сілаю сваёй
Не знішчыць дум яго зарніцы,
Пакуль у калысцы мы зямной.
Імчыць цягнік, Сусвет імчыцца
Ў вякі, і ў зорнай вышыні
Напэўна трэба супыніцца
Над вёсачкай, што на Зямлі,
Сярод нябёсаў крыкнуць удала:
Супынак — "Вязынка Купалы!"