Вецер

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
З архiва брата

Вецер, вецер — завеі, сумёты,
Млосна стыне пад сцюжай зямля.
Ноч, віхура і — раптам здаля
Падміргнуў мне агеньчык пяшчотны.
Падміргнуў, засаромеўся, знік…
І завыла, зайржала завея.
Дзе агеньчык, каго зараз грэе,
Рвецца ў цемру пакрыўджаны крык.