А сёння поўня

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Марыля

А сёння поўня — выкаціўся месяц
З-за лесу на лугі, на сенажаць.
Табе адзінай светлы месяц свеціць
І я табе хачу падараваць: 
Сваё каханне, як прысягу-песню
Над чыстаю крынічнаю пяшчотай,
Табе адзінай светла свеціць месяц,
Спявае сэрца радаснаю нотай.
На небе поўня. Восень. Свеціць месяц,
У спакой і веліч ноч па небу крочыць.
Засні спакойна і прысні аб леце,
Каханая мая, дабранач, добрай ночы.