А сёння ноччу

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

А сёння ноччу дождж і навальніца,
А сёння ноччу паднябесны гром.
Мой любы Бог, дазволь жывой вады напіцца,
Дазволь схіліцца прад тваім святлом.
Дазволь, Айцец, хоць я і недастойны
Тваёй любові, сына не адрынь,
Грымяць грымоты, палыхаюць войны
Сярод бяды і гора — Ты адзін:
Адзіны, любы, верны і магутны,
Адзіны востраў у акіяне зла. 
Даруй мне, Божа, грэх людскі, акрутны,
Дай хоць праменьчык мне Твайго святла!