Усход і Захад

 Лявон
суб, 12/08/2023
Бенiца. Усход і Захад.

Віктару Мезянаму – Беларусу-патрыёту  

Усход і Захад на маёй зямлі
Сышліся у адным мерадыяне
І праз наш лёс сіроцкі праляглі
Крывавымі слядамі і слязамі.

Усход і Захад!
Нараджэнне! Смерць!
Ласкавы свечкі бляск,
Змяіны бляск кінжала…

А трэба выжыць! І сцярпець!
І зразумець – усіх гэтых,
Што навала за навалай
Прыходзілі,
Каб нас рабамі мець!