
Прысвячаю майму лепшаму cябру-беларусу - Юрасю Лукашэвічу і ягонай жонцы украінцы Інне.
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ - СЛАВА УКРАІНЕ
Пад тым дубам крыніца стаяла...
\Беларуская і Украінская народная песьня\
Палессе! Мудрае Палессе,
Стаю над Прыпяццю і плынь ракі
Ў душы маёй ўзбуджае песні,
Што пелі з Сечы казакі:
"Ой, рана на Івана…"
Начавалі ў чыстым полі,
На зямлі шукалі волю,
За яе на панскім полі,
Зубы сцяўшы ішлі на смерць
Беларусачка, каханка
Адбярэм цябе ў хама
Адваюем шчасце, долю
Будзем лёс прывольны мець!
Палессе, даль сiвых вякоў
Сплыла ў мора па Дняпры.
Стаю над Прыпяццю, а з берагоў
Другi матыў трывожыць слых:
"Ой, бярозы ды сосны,
Вы паўстанскія сёстры…"
Па-над братняй магілай
Чую ваш ціхі плач
Рудавозы акордна
Беларускім кагортам
Салютуюць Сьцягамі:
Родны Братка, Не плач!!!
Палессе, далі неабсяжныя,
Ў палях шырокіх спее колас,
А па рацэ ўніз, паважна
Разносіцца юначы голас:
"Белая Русь ты мая..."
Мілая, шчырая Маці…
І мо хто ўчуе салаўя:
Адчыніць веснічкі пры хаті
І вишневим у садочку
Ўбачыць, як з ягонай дочкай
Глядзіць на зоры Беларус
Пакруцітіь свій козацький вус,
І ўспомніць песню, што бывала
Яго бабуся напявала:
"Ой рана на Івана!..."