
Да Дня Канстытуцыi. Надта па нашаму гучыць верш на МОВЕ Сястрычкі УКРАіНЫ. Перакладаю.
П.Тычына. Гаі шумяць.
Гаі шумяць - я слухаю,
На воблакі мілуюся,
Мілуюся-дзівуюся.
Чаго ж душы маёй так весела?
Там звон гудзе здалёку,
Рой дум прадзе над нівамі,
Над нівамі-прылівамі,
Купаючы мяне бы ластаўку.
А я іду узрушаны,
Чакаю усё спяваючы,
Спяваючы-кахаючы,
Пад траваў ціхі шэпт
Хвалюючы.
Там марыць гай над рэчкаю,
Там неба край - як золата,
Бы золата наколата.
Гарыць-трымціць рака
Як музыка !!!