Ён хлус і бацька ўсёй хлусьні...

 Лявон
чцв, 02/04/2020
Вершнік

На лысіну сваю карону -
Уздзябурыў: Рад, узлез на трон!
Сіпіць – злуе, пагляд шалёны,
Разьдзьмуў сьмярдзючы фэйкагон...
Хлусьнёй ашчэрыўся пякельнай,
Рыхтуе Д'ябальскі парад,
І з родам у сваёй малельні
Ён лічыць крадзенае рад!
Яго ўсе ведаюць – Збавіцель!
Нам кажа: У мроях не засьні,
Бо прыйдзе злы, хлусьлівы гіцаль:
Ён хлус і бацька ўсёй хлусьні..
.

Эвангельле ад ЯНА:

44. Некаторыя з іх хацелі схапіць Яго, але ніхто не падняў на Яго рукі.
45. Прыйшлі ж слугі да першасьвятароў і фарысэяў, а тыя сказалі ім: «Чаму вы не прывялі Яго?»
46. Слугі адказалі: «Ніколі ніхто з людзей так не гаварыў»....
47. Ваш бацька д’ябал, і вы хочаце выконваць жаданьні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і не выстаяў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён хлусіць, кажа ад сябе, бо ён хлус і бацька хлусьні.