ВЕРШ ДЗЯДУЛЮ

 Лявон
пан, 23/03/2020
Алесь Канановіч

Забыты сьпеў гучыць у душы абрыўкам ноты,
Пасьпеў пасеў, ды колас пачарнеў...
Хто мы? Літоўцы кажуць – готы.
Не, – балты, цягне жмудзін нарасьпеў.
Не, вы з гэрманцаў сёй-той з немцаў маніць,
А рэха глуха ў сэрцы – «Drang nach Ost!».
Цар папракаў: «Вам что! Отбили память?
Ведь вы исконно-русский, наш народ!»,
І ляхам пэўна доўга будуць сьніцца:
І Pinsk, і Minsk, і наш Смаленскі шлях...
Гранічаць з роспаччу маёй зямлі граніцы
Ў маланках навальнічных па начах.
Гнеў роспачы схаваў мой люд у курганах
Скарб перуна, свой абарончы дар.
Гавораць: Грымне ён – паўстане зь нетраў Памяць.
Абвесьціць усім: Хто раб, хто гаспадар!
Ды Божага Сьвятла адлюстраваньне
На даўніх хмарах, нашых навальніц
Ня будзіць сном зьнявечанаю памяць,
Што ніцма спіць ля дзедаўскіх граніц!