
Б'е непрытульны ў грудзі жаль,
Бо за новай сіняй дальлю – зноўку даль:
Не спачнём мы, бо дайдзём мы
І мы прыйдзем у лепшы час...
Па дарозе, па дарозе, засьпяваем
Хоць бы раз!
Такі галодны ў сэрцы боль,
Бо за холадам начным – і зноўку золь!
Не спачнём мы, Усёж дайдзём мы
І мы прыйдзем у добры час!
І ў дарозе, і ў дарозе засьпяваем
Яшчэ раз!
Не таньчым – хоць прыйшлі на баль:
Бо за прывідна – шчаснай даляй
Зноўку даль!
І як хоць троху сьціхне боль;
За піковым каралём – зноў злы кароль.
Мінае і не цешыць час:
За чарговым чорным асам –
Чорны ас!
Не спачнем мы і дайдзём мы
І мы прыйдзем у лепшы час!
На дарозе – па трывозе засьпяваем
Хоць бы раз!
Ці варта было кахаць нас?
Можа варта...Але бой прайграў наш час!
Не спачнём мы – мо дайдзём мы,
Мо мы прыйдзем у Зорны час...
Па дарозе, па дарозе зноў сьпяём мы
Яшчэ раз!