ДОЛЯ

 Лявон
аўт, 25/02/2020

Шаноўныя браты - ўкраінцы, толькі што пераклаў верш вашай любімай паэткі спадарыні Ліны Кастэнкі так, як я, беларус, яго адчуваў. Чы гарно? Ваш Лявон Цімохін з Маладэчна.

Прысьніўся мне варажбіцкі базар -
Пад небам у чыстым полі.
Для шчодрых людзей і карысьлівых скнараў
Прадаваліся розныя Долі.
Адны з іх былі царэўнаў не горш,
Другія бядней за Міньёнаў,
Нехта купляў сабе долю за грош,
А хтосьці плаціў і мільёны.


***

 Лявон
аўт, 25/02/2020


Я пішу.... Які за вокнамі маркотны дзень
Мой ціхі сон душы ў туман спавіты -
А сэрца сонейкам у вясну імкне,
Імкне да Бога шчыраю малітвай.
Пакрыта ценямі ўся далячынь дарог,
У прыцемках не бачу даляглядаў,
Пакрыў мой сум мяне смугой трывог -


Пашкадуй мяне маці

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

На зямельцы на сваёй ад слоў чужых
Голас мой даўно асип, як дождж імжыць,
- Пашкадуй жа мяне маці і заплач-
Бо над родным Словам каркае крумкач.
Пашкадуй мяне Матуля! Галасі!
Не прасі мяне вярнуцца! Не прасі!
Я выгнанец! Я чужынец! Родны Край-


Мар ружовых ілюзій

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Я перакладаю і думаю.... Украінскі паэт, а напісаў свой верш так па беларуску. Якія ж мы блізкія = БРАТЫ і СЁСТРЫ... Падывітэся самі!!!
Васіль Сыманенка.

Ёсьць у каханні і будні і сьвяты.
У каханні ёсьць радасьць і жаль;
Бо не можа жыццё захаваць нам
Мар ружовых ілюзій вуаль.


МАЯ МАЛІТВА

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Маім вучням школьным прысьвечана.

Магутны Божа! Даль Тваіх дарог,
Як сьветлым воблакам, пакрыта таямніцай Славы
І я, Твой грэшны сын, малю цябе каб змог:
Адданай Верай у Цябе-Цябе праславіць!
І хоць наўкола мора гора, бед і сьлёз-
Хаўрусяць здраднікі з нячыстай сілай-
Ды ў сэрцы у маім са мной ХРЫСТОС -


Мой Божа!

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Дарагія мае Сябры і Сябровачкі =Для ВАС -ад усяго сэрца мой чарговы верш, які прыйшоў...

Як часта у жыцці нам не стае
Падтрымкі, апраўдання і малітвы.
Мой Божа! Прыйдзе Царствіе Твае!
З Мячом Ты прыйдзш для Суда і Бітвы,
Ты прыйдзеш у Беларусь маю Сьвятлом:


Божы Воін

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

ПОГАНЬ сучасная- Іхнія ідалы – гэта срэбра і золата, справа рук чалавечых. Маюць вусны, але не гавораць, маюць вочы, але не бачаць. Псальм 115 (113В), 1-5

У даўні час - у глыбіню вякоў
Гляджу  праз Божае Сьвятое Слова -
Душа ірвецца у Высь, хвалюе кроў
І Вобраз ажывае паступова.....


Вячэрняе сонца

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Дарагія сябры!
Думаў ужо нічога не пісаць, але разважыў: як жа я без Вас, а вы без мяне?
.......і пераклаў сэнсава цудоуны верш славутай ўкраінскай паэтэсы Ліны Кастэнка, і пра мяне, і пра Вас. Мо каму спадабаецца?!


Вячэрняе сонца
Табе я, Сонца, дзякую за дзень
Пад вечар сонцу дзякую за стому
І за лясоў прасветлены Эдэм
За васількова-жытнія у полі звоны
За сонечны світанак і зеніт


Паэт

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Праз  ноч і сьлёзы і туман
Праз злы хлусьлівы  ураган
Ішоў паэт па злой дарозе,
Ішоў -глытаў нямыя сьлёзы ;
Не мог з дарогі той зьвярнуць !
Хоць боль сардэчны біў у грудзі
І ногі заплятала млоснасьць
Душа балела невыносна-