Зялёны дуб
Пад тым дубам крыніца стаяла...
Пад тым дубам крыніца стаяла...
У перакладзе Беларуса Лявона Цімохіна з Маладэчна
У перакладзе Беларуса Лявона Цімохіна з Маладэчна
Да Дня Канстытуцыi. Надта па нашаму гучыць верш на МОВЕ Сястрычкі УКРАіНЫ.
Перакладаю.
П.Тычына. Гаі шумяць.
Гаі шумяць - я слухаю,
На воблакі мілуюся...
Ты ідзеш па хвалях у бурным моры:
Дзе бяда і гора- Ты ідзеш!
Дзе ласкава,ветла сьвецяць зоры
Божа любы,вечны-Ты ідзеш!
Ты ідзеш у Славе! Войска Славы
За Сабою моцнае вядзеш!
Дзе б ні быў я,Божа, мудры, правы!
Да мяне з Любоўю Ты ідзеш!
Пад стронцыем Край мой каханы,
І стукае попел мне ў косьці,
Так ные у душы маёй рана:
Бо ў Краі у родным -я госця!
Сяджу не на покуце-служка!
Служу -для прыблуднага брата.
Не келіх ў руцэ маёй-кружка
Я служка браткам з пад Арбата!
Сябры - БЕЛАРУСЫ! Для Вас пераклаў маю любімую Украінскую песьню на нашу родную мову ,Засьпяваем разам з Братамі -Украінцамі!!!.
Ой, у вішнёвым у саду....Мой брат?=Мой кат!
Мой аднакрэўны Каін!
Узяў са злом у маёй хаце шлюб,
А Брата меньшага прагнаў на стайню!
Браты!-Прэч роспач!
Маем Божы лёс: бо ў стайні
Нарадзіўся Сам ХРЫСТОС!!!