Яма. Чырвоная глiна. Пясок

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

"І ваш саюз з смерцю разбурыцца,
І ваша дамова з прадоннем не вытрымае."
Ісая. р28, вершы 15-21

Яма. Чырвоная гліна. Пясок.
Крыж паламаны, а дрэвы, як краты,
З крыжнай дарогі  сіпаты гудок,
Ізноў варанок?...
Гэта - Мінск, Курапаты!

Сяржант за кустамі гуньдзіць "Налівай!"
Рогат нахабны, рассейскія маты,
Зладзілі ў небе вароны свой грай,
У сэрцы лядок...
Гэта - Мінск, Курапаты!

Кроў глінай стыне ў яме на дне,
У кратах галін зданні-твары вусатыя:
Твар воспай біты, твар у пэнсне,
З лысінай твар...
Гэта - Мінск, Курапаты...

Дзень як ганебны, пачварысты сон
Скрозь аўтазакі-сталёвыя краты:
Ладзіць свой баль бог паганскі Амон
Бо у Курапатах ЗБАВІЦЕЛЬ распяты!!!

PS БОЖА ПАМАЖЫ МНЕ !!!