Шэрая стужка дарогі

 Лявон Цімохін
пят, 20/05/2022
Хата ля дарогi

Шэрая стужка дарогі,
Прысады у заценні бяроз,
Вёсачка у лесе за логам,
Хаціна, дзе некалі рос.
Клён-абярог над хацінай,
Ля студні крывель-журавель
Вішні,чаромха,рабіна,
Віхлы-дзяцінства арэлі.
Шэрая стужка дарогі...
Памяць у былое нясе,
Толькі у хаціне убогай
Выбіты вокны усе...