Чужое войска

 Лявон Цімохін
пят, 14/09/2018
Учения "Запад 2017"

ПРЫЙШЛО ЧУЖОЕ ВОЙСКА
ДЗЯЛІЦЬ МАЮ РАДЗІМУ; 
Ад Пінска - да Лагойска -
Амаль напалавіну!

На мове БЕЛАРУСКАЙ 
Яно не размаўляе
І брудным матам гнюсным
Народ наш абражае!

Ад іх гармат і градаў
Дрыжыць мая Зямелька 
Ім ( это очень надо! ) 
А нам як гэта сьцерпіць?!

Зямлю руйнуюць танкі,
Страляюць - дым атрутны
А госці ўсе нязваныя
З паглядам злым і мутным

Прыйшло чужое войска-
Ізмоўклі песьні, вершы 
У Бярэсьці і ў ЛАГОЙСКУ
Нам сьніцца Сорак першы !

ВОСЕНЬ 2017 Маладэчна