Хмары

 Лявон Цімохін
пан, 19/11/2018
НКВД

Над полем хмары - сумна, золка,
У полі вецер і слата.
Адно мяне трывожыць толькі:
Што птушкі не туды ляцяць.

Ляцяць на поўнач - вецяр гоніць
Насустрач ледзяным дажджам,
У галодны край дзе у звоны звоніць
Калымскі зруйнаваны Храм.

І паустае прывід вусаты
У белым саване з зямлі
У нквд-шнай форме кат з ім:
З прадоння, што да нас прыйшлі.