У прыжмуранай вячэрняй дабрыні

 Лявон Цімохін
чцв, 28/06/2018
У прыжмуранай вячэрняй дабрыні

У прыжмуранай вячэрняй дабрыні-
Пшанічны прысмак скошанага дня.
Дняпро!На стромкіх схілах у цішыні
Сядлае вечнасць чорнага каня.
Абшары хмар нясе на горбе вечнасць-
Яны плывуць туды дзе Чыгірын.
Хачу у стэп, хачу у непрыкметнасць,
Хачу душой ў спакой і ў палын.
І так ісці ціхутка як у саборы
З дауным-даўно мной згубленым ключом...
Халодны стэп, у наваколлі зоры
Рагаты жук здымае рагачом.
А там Дняпро-ажно да Бузулука,
аж за парогі, нават за ліман...
Аб цэлы свет спаткнулася разлука
І страшана прэ на нас, як Тамерлан.
А ты дзесь там-за даллю вечаровай,
А ты дзесь там-за морам цішыні
Уладна і павольна вычароўваеш
Мяне з начы, з цішы з далечыні.