У каземаце

 Лявон Цімохін
чцв, 28/06/2018
Тарас Шаўчэнка

У каземаце 1847 Тарас Шаўчэнка

Мне абыякава,ці буду
На Украіне жыць,ці не
Ці хто успомніць, ці забудзе
Мяне у сьнезе-ў чужыне:
То так аднолькавенька мне!
Ў няволі вырас я з чужымі
І неаплаканы сваімі
Ў няволі,плачучы, памру
І ўсё з сабою забяру-
І нават знаку не пакіну
На нашай слаўнай Украіне-
На нашай несваёй зямлі.
Не памяне мой тата з сынам,
Не скажа" Сынку памалісь
Маліся сын за УКРАІНУ-
Яго замучылі калісь!!!
Мне ўсё аднолькава-ці будзе
Мой сын маліцца,можа не
Неабыякава ж ТО мне:
Як Украіну злыя людзі
Прысьпяць лукавыя у вагне,
Абкрадзеную-ўшччэнт-разбудзяць !!!