След на Зямлi

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Васiль Гроднiкаў - пiсьменнiк i журналiст

Лявон Цiмохiн - асоба надзвычай складаная. У ягоным радаслоўным дрэве - галiнкi Дунiна-Марцынкевiча, сапраўднага капiтана Цiмохiна пра якога пiсаў Леў Талсты ў рамане "Вайна i Мiр", дзядоў, бабуль i прадзедаў крывiчоў-лiцвiнаў з Беларусi, Польшчы, Расii i ЗША.

Што ж з прыроднай спадчыны вызначае ягоную сутнасць сёння? На роўнi павагi i любовi да суседнiх народаў, Лявон Цiмохiн па сваёй натуры - шчыры беларус, улюблёны ў нашу гiстарычную спадчыну, якi шчыра непакоiцца за будучыню Бацькаўшчыны. Ад даўнiны рамантыкi юнацкiх гадоў гэты непакой прастае шлях у бясконцасць праз фiласоўскае ўспраняцце свету, падзей i праблем усяго навакольнага жыцця. Адсюль у яго паэзii (тут не ў сэнсе охаў i ахаў ад прыгажосцi краявiдаў i эмоцый закаханага сэрца), вельмi заўважнае месца належыць Высокай Духоўнасцi, фiласофii, гiсторыi. Хоць некаторыя лiчаць, што гэтыя катэгорыi належаць да прозы, публiцыстыкi, навуковага стылю, аднак усё залежыць ад таго, што аўтар у сваёй творчасцi iмкнецца закрануць: розум цi пачуццi. Паэзiя i пачуц- цi-блiзняты. Гэта для Лявона Цiмохiна аксiёма.

Вобразнасць, адметныя словазлучэннi, сама музыка вершаў успрымаецца як пры вусным праслухоўваннi, так i пры чытаннi сам-на-сам. У большасцi сваёй ягоныя вершы найперш для чытання. Чытання ўдумлiвага, разважнага, аналiтычнага. Часам цяжка вызначыць у ягоных вершах грань памiж паэзiяй узнёслай i задуменнай, лёгкай i хмарнай. Хоць сумных, глыбокiх па-фiласофску матываў у творчасцi Лявона Цiмохiна шмат. I гэта, без сумнення, ад таго, што Час, у якiм мы жывём, як масла на бутэрброд, тлуста накладвае на лёс i погляды творцы свой адбiтак.

Шмат думак выклiкае стос вершаў Л. Цiмохiна. Пагадзiцеся, што вам сустракалiся i рукапiсы, i нават кнiгi, якiя не нараджалi глыбокiх думак. Яны быццам ахутаны ватай, слоўнай абалонкай, якiя не даюць магчымасцi пачуць сэнс тварэння, не даюць дакрануцца да яго душой. Вершы Лявона Цiмохiна, наадварот, асвечаны яркай аўрай, якая выпраменьвае патрыятызм, глыбокую любоў да Бацькаўшчыны, да людзей, да падзей у краiне. I выклiкае ў чытача адпаведныя пачуццi. Гэта - грамадзянская паэзiя. Ёсць i лiрыка. Хоць i знешне стрыманая, але глыбiнная, душэўная, шчырая i шчодрая. Вы ў гэтым пераканаецеся, дакрануўшыся да арыгiнальнай паэтычнай творчасцi Лявона Цiмохiна.

Ён - не прафесiйны паэт. Ён гiсторык. Можа хто i знойдзе нейкiя хiбы ў яго вершах, але знакамiтыя паэты i аматары, лiтаратурныя крытыкi i журналiсты зыходзяцца ў адным: перад намi чалавек, якi жыве на ўлоннi паэтычнай Музы, адчувае яе прыязнасць i уздзеянне. Не да кожнага нават прафесiйнага паэта, не кажучы ўжо пра аматараў, гэтак спагадлiва i зацiкаўлена ставiцца яе Вялiкасць.

Аднойчы вялiкi празаiк i паэт Уладзiмiр Караткевiч сказаў: "Не кожнаму ўдаецца пакiнуць след на Зямлi. Але сваю адмецiну, незалежна ад таго, чым чалавек займаецца, павiнен пакiнуць кожны." Павiнен! Не кожнаму, аднак, i гэта ўдаецца. А вось Лявону Цiмохiну ўдалося. I дзякуй Богу!

Васiль Гроднiкаў - пiсьменнiк i журналiст.