Пераклады

Гімн Украінскай арміі

 Лявон
чцв, 22/07/2021

У перакладзе Беларуса Лявона Цімохіна з Маладэчна

З'явілісь мы ў Вялікую Гадзіну
З пажараў, войнаў, з полымя вагнёў.
Нас песьціў боль за Долю Украіны:
Узрасьціў ў нас люты гнеў на варагоў!

У вішнёвым у саду

 Лявон Цімохін
пят, 12/02/2021

Сябры - БЕЛАРУСЫ! Для Вас пераклаў маю любімую Украінскую песьню на нашу родную мову ,Засьпяваем разам з Братамі -Украінцамі!!!.

Ой, у вішнёвым у саду....
Ой у вішнёвым у саду- там салавейка шчабятаў,
Да дому я прасілася, а ен мяне ўсё не пушчаў!
О,мілы мой,а я твая...Глядзі, ужо ўзыйшла зара,
Прасьнецца мацінька мая-спытае дзе гуляла я!
А ты скажы -Мамуся, глянь-Цудоўна ночанькай вясн
ой Вясна ідзе-красу нясе!_так сумна ноччу быць адной!

Ды Героі клалі і кладуць жыцьцё за веснавы КРАЙ СВОЙ

 Лявон
пан, 09/03/2020

Я думаў... і пераклаў з Украінскай мовы на Беларускую такі сьветлы верш Уладзімера Сасюры «Ды Героі клалі і кладуць жыцьцё за веснавы КРАЙ СВОЙ...».
Ваш паэт Лявон Цімохін з Маладэчна..

Люблю вясну, ды хто ж яе не любіць,
Калі жыцьцё цьвіце, як пышны сад.
І бы ў сьне, лістоў шапочуць губы
І кветкі шлюць салодкі арамат!

НЕ СПАЧНЁМ МЫ

 Лявон
суб, 07/03/2020

Мілыя мае сябры! Пераклаў свой студэнцкі гімн, які пранёс праз усё жыцьцё. Ён – асаблівы для Беларусаў майго пакаленьня – прарочы, мо таму і гучыць у душы. Падцягніце па-Беларуску... калі спадабаецца пераклад Вашага сябра Лявона Цімохіна з Маладэчна.
Дзякуй Вам за падтрымку!

Б'е непрытульны ў грудзі жаль,
Бо за новай сіняй дальлю – зноўку даль:
Не спачнём мы, бо дайдзём мы
І мы прыйдзем у лепшы час...
Па дарозе, па дарозе, засьпяваем
Хоць бы раз!


ДОЛЯ

 Лявон
аўт, 25/02/2020

Шаноўныя браты - ўкраінцы, толькі што пераклаў верш вашай любімай паэткі спадарыні Ліны Кастэнкі так, як я, беларус, яго адчуваў. Чы гарно? Ваш Лявон Цімохін з Маладэчна.

Прысьніўся мне варажбіцкі базар -
Пад небам у чыстым полі.
Для шчодрых людзей і карысьлівых скнараў
Прадаваліся розныя Долі.
Адны з іх былі царэўнаў не горш,
Другія бядней за Міньёнаў,
Нехта купляў сабе долю за грош,
А хтосьці плаціў і мільёны.


Мар ружовых ілюзій

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Я перакладаю і думаю.... Украінскі паэт, а напісаў свой верш так па беларуску. Якія ж мы блізкія = БРАТЫ і СЁСТРЫ... Падывітэся самі!!!
Васіль Сыманенка.

Ёсьць у каханні і будні і сьвяты.
У каханні ёсьць радасьць і жаль;
Бо не можа жыццё захаваць нам
Мар ружовых ілюзій вуаль.


Вячэрняе сонца

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Дарагія сябры!
Думаў ужо нічога не пісаць, але разважыў: як жа я без Вас, а вы без мяне?
.......і пераклаў сэнсава цудоуны верш славутай ўкраінскай паэтэсы Ліны Кастэнка, і пра мяне, і пра Вас. Мо каму спадабаецца?!


Вячэрняе сонца
Табе я, Сонца, дзякую за дзень
Пад вечар сонцу дзякую за стому
І за лясоў прасветлены Эдэм
За васількова-жытнія у полі звоны
За сонечны світанак і зеніт


Пасха

 Лявон Цімохін
пят, 10/05/2019

пераклад верша Кацярыны Пералеснай.

Сьпявае жаваранак у небе;
Хрыстос Васкрос! Хрыстос васкрос!
У небе звон гудзе з сяла:
Хрыстос васкрос! Яму хвала!
У промнях сонечных блішчыць: 
Хрыста патрэбна пахваліць!
Журчаць струменьчыкі з далін:
Хрыстос васкрос! Гасподні СЫН!