МАЯ МАЛІТВА для Бога і Сяброў

 Лявон Цімохін
сер, 18/09/2019
Лявон Цімохін

Мой БОГ шчымлівым Словам ў сэрцы
Збівае полымя з маёй душы
І ціхая пяшчота адгукнецца
Малітвай сына у начной цішы!

Мой БОГ саткаў мяне з надзеяў і 
жаданняў,
З далёкіх даляглядаў і разваг! 
Ты, ОЙЧА, даў рашучасць на 
змаганне
За веліч ВЕРЫ ў ТВОЙ ПРАЎДЗІВЫ
ШЛЯХ !!!

Мой БОГ, БОГ нам усім у родным краі-
Абарані ад хісткіх мараў і спакус! 
Ратуй нас БОЖА! ВЕРА нас яднае!
ТАБЕ хай толькі служыць БЕЛАРУСЬ !

Натолены ТВАІМ магутным СЛОВАМ
І ДУХАМ ПРАЎДЫ-велічным СВЯТЫМ 
Сябе і Край наш адбудуем зноў мы,
Бо з намі БОГ іДУХ і БОЖЫ СЫН !!! 

Дзякуй БОГУ і Вам мае мілыя іродные мае Сябры=Вашай дапамогай трымаюся Дай Вам БОГ !!!