МАЯ МАЛІТВА

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019
дети дорога

Маім вучням школьным прысьвечана.

Магутны Божа! Даль Тваіх дарог,
Як сьветлым воблакам, пакрыта таямніцай Славы
І я, Твой грэшны сын, малю цябе каб змог:
Адданай Верай у Цябе-Цябе праславіць!
І хоць наўкола мора гора, бед і сьлёз-
Хаўрусяць здраднікі з нячыстай сілай-
Ды ў сэрцы у маім са мной ХРЫСТОС -
Мая Надзея, Вера і Любоў, мой Ойча мілы!
Надзея на сустрэчу ў Вяках,
А Вера,што іду Тваёй дарогай,
Любоў Твая- покліча ў Зорны Шлях:
Што мкне к Адзінаму Айцу і БОГУ !
І я малюся, ОЙЧА,к каб прыняў
Малітву позняю і грэх прабачыў-
Я так нядаўна сэрцам ачуняў-
Душа мая баліць і ў пакаянні плача!
Я цяжкі Крыж свой на плячах нясу
Над безданню пакручыстай дарогай.
Яшчэ нясу Эвангелля красу
Нясу у сэрцы шчыра-дзякуй БОГУ!
Хай б'ецца,хай ірвецца на прастор-
Збалелае з грудное клеткі сэрца-
Да ВЕЧНАСЬЦІ! Да НЕБА і да ЗОР:
Каб Жыць, Любіць і ў Збавенне Верыць !!!