Мароз

 Лявон Цімохін
чцв, 04/07/2019
Лес

Мароз! –
крышталёвыя вэлюмы соснаў.
Мароз! –
крышталёвыя шаты бяроз.
Я сцежкай бялёсай, насуперак лёсу,
Іду пад нябёсы, дзе жыў, дзе я рос.

Звіняць пад нагамі маімі ільдзінкі,
Звініць павучынкамі шэрань-крышталь,
Імкну да хаціны ў Сусвеце адзінай,
Дзе зладзіць мне баль мая даўняя даль!

У той далі, на лузе, улетку пракосы
Мяне ахінуць пахам стомленых кветак,
А раніцай лозы, срабрыстымі росамі
Асвецяць жывою вадой мой палетак.

У далі той даўняй хвалююцца хвалі,
У хвалях лунае адчайны мой ветразь.
Там кліча мяне... І мяне праганяе
Юначая, чыстая, светлая Вечнасць!

Звіняць пад нагамі маімі ільдзінкі,
Звініць пад нябёсамі песня крышталяў!
Імкну да хаціны у Сусвеце адзінай,
Дзе шчасная роспач маіх родных даляў