Маркотны дзень

 Лявон Цімохін
пят, 29/06/2018
Дождж

Выхад. ... 2 І зьявіўся яму анёл Гасподні ў полымі агню зь сярэдзіны цярновага куста. І ўбачыў ён, што цярновы куст гарыць агнём, але куст не згарае.

Халодны дождж у хаце золка-
Які маркоты сёдня дзень!
Маўчыць у полі перапёлка
Маўчу і я-на сэрцы цень.
Сапе пад вокнамі вятрыска,
Пад крапяжом ручай вады,
Пад хмарамі вароны нізка
Лятуць няведама куды
Зляцеў бы сам у нейкі вырай
Узняўся,устау бы на крыло,
Ды як жа край лагодны,мілы
Пакінуць мне на здек і зло!
Не, вербачкі, памерзнем разам
Не, траўкі, разам падрыжым
Памолімся перад абразам-
Спадзе цяжар  тады з Душы!!!
Халодны вецер гоніць хмары
У царства ценяў і слаты
Душа мая палае жарам
Я веру-той  агонь святы !