Мае вершы

Божы Воін

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

ПОГАНЬ сучасная- Іхнія ідалы – гэта срэбра і золата, справа рук чалавечых. Маюць вусны, але не гавораць, маюць вочы, але не бачаць. Псальм 115 (113В), 1-5

У даўні час - у глыбіню вякоў
Гляджу  праз Божае Сьвятое Слова -
Душа ірвецца у Высь, хвалюе кроў
І Вобраз ажывае паступова.....


Паэт

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019

Праз  ноч і сьлёзы і туман
Праз злы хлусьлівы  ураган
Ішоў паэт па злой дарозе,
Ішоў -глытаў нямыя сьлёзы ;
Не мог з дарогі той зьвярнуць !
Хоць боль сардэчны біў у грудзі
І ногі заплятала млоснасьць
Душа балела невыносна-


На крылах вечаровых хмараў

 Лявон Цімохін
сер, 18/09/2019

НА КРЫЛАХ ВЕЧАРОВЫХ ХМАРАЎ
ПЛЫВУЦЬ ВЯТРЫ Ў ДАЛЁКІ КРАЙ
ПРЫВІДЫ-ЗДАННІ МРОІ -МАРЫ
ІМЧАЦЬ У ДАЛЬ ШАЛЁНАЙ ЗГРАЯЙ-
У СЭРЦЫ БОЛЬ,У СЭРЦЫ ЖАР
АД ВОСЕНЬСКАЙ НЯБЕСНАЙ КАРЫ!
І ТОЛЬКІ СОНЦА НЕ СУНЯЦЬ,
НЕ ЗАСЛАНІЦЬ ! НЕ АЧОЛІЦЬ!


КРЫНІЧКА

 Лявон Цімохін
сер, 18/09/2019

Б'е празрысты струменьчык-іскрыцца
З падзямлі б'ецца рвецца у свет
Напаўняе мне сэрца-імчыцца
Праз мяне ў неабсяжны Сусвет

А струменьчык няўрымслівы,звонкі
Наш каханы спрадвеку сынок
Нам пяе пра Радзіму-старонку,
Кліча ў далеч юначых дарог!


ДЭПРЭСІЯ

 Лявон Цімохін
сер, 18/09/2019

Застаюся на ветры, на сьцюжы,
Застаюся самотны, нядужы
Пад тым ветрам шалёным я гнуся
І ў віхуры начной застаюся-
Ды праз чорную роспач-сьмяюся! Хай дзьме вецер і сонца хай паліць,
Хай дажджом палівае няўмольная хмара!
Я сьмяюся няўдала над лёсам і марай,


Гімн Украінскай арміі

 Лявон Цімохін
чцв, 04/07/2019

Гімн Украінскай арміі (у перакладзе Беларуса Лявона Цімохіна з Маладзечна)

З'явілісь мы ўВялікую Гадзіну
З пажараў, войнаў-полымя вагнёў
Нас песьціў боль за Долю Украіны: 
Узрасьціў ў нас люты гнеў на варагоў!
Ідзем у бой мы пераможным ходам-
У нас Цвёрдасьць, моц- нязломны, бы граніт
Бо плач не даў нікому шчэ Свабоды!


Арган

 Лявон Цімохін
чцв, 04/07/2019

Я буду пісаць да цябе,
І дзе б ні была ты далёка,
Аб шчасці пісаць і журбе,
Пра буслаў няўрымслівы клёкат,
Пра буру і гром навальніц,
Пра страшную пэўнась-няпэўнасць,
Пра ціхія песні крыніц,
Пра здраду,каханне і вернасць.


Выгнаннік

 Лявон Цімохін
чцв, 04/07/2019

Голыя голлі хістае
Вецер зімовы халодны,
Месяц рагаты над краем
У хмарах міргае паходняй.
Ціха рыпіць, не змаўкае
Хворая смерцю сасна.
Сцежка па лесе блукае
Між дрэў, што здранцвелі ў снах.
Ціха. Адно зарагоча
У алешніку чорным пугач.