Мае вершы

Усход і Захад

 Лявон
суб, 12/08/2023
Усход і Захад на маёй зямлі
Сышліся у адным мерадыяне
І праз наш лёс сіроцкі праляглі
Крывавымі слядамі і слязамі.

Усход і Захад!
Нараджэнне! Смерць!
Ласкавы свечкі бляск,
Змяіны бляск кінжала…

А трэба выжыць! І сцярпець!
І зразумець – усіх гэтых,
Што навала за навалай
Прыходзілі,
Каб нас рабамі мець!


Шэрая стужка дарогі

 Лявон Цімохін
пят, 20/05/2022

Шэрая стужка дарогі,
Прысады у заценні бяроз,
Вёсачка у лесе за логам,
Хаціна, дзе некалі рос.
Клён-абярог над хацінай,
Ля студні крывель-журавель
Вішні,чаромха,рабіна,
Віхлы-дзяцінства арэлі.
Шэрая стужка дарогі...
Памяць у былое нясе,


Гаспадынька

 Лявон Цімохін
аўт, 16/03/2021

Пад стронцыем Край мой каханы,
І стукае попел мне ў косьці,
Так ные у душы маёй рана:
Бо ў Краі у родным -я госця!
Сяджу не на покуце-служка!
Служу -для прыблуднага брата.
Не келіх ў руцэ маёй-кружка
Я служка браткам з пад Арбата!


Пікет

 Лявон Цімохін
пят, 12/02/2021
Пад шэрым небам слёзы і мароз
Заільдзянелы крыж па-над магілай.
Я сёння кветкі прадзеду прынёс,
І палажыў іх пад той крыж пахілы.
І чырвань руж лягла на белы снег —
Магіла на кургане стала сцягам,
У ім і роднасць душ, у ім — сыноўскі грэх,
І вернасць, і любоў, і смутак, і адвага.

Званы памяці

 Лявон Цімохін
сер, 03/02/2021

Дуніну-Марцінкевічу і ўсім Беларускім Паэтам прысьвячаецца .

Я у дзённік свайго жыцця
На пажоўклых кляновых лістах
Запішу боль свайго пачуцця,
Што жыве у царкоўных званах!
І што з кожным ударам ляціць, 
Рвецца ў Неба- ў Вашыя Душы,
Вас шукаючы, птушкай звініць...

мой Дружа!

 Лявон Цімохін
сер, 03/02/2021
Я рад,мой Дружа! Ведаю не схлусіш
І не здраньцьвее сэрцца ад маіх пакут!
Я рад,мой Дружа: ты са мною дружыш
І мы удвох так любім Родны Кут-
Наш Край ,дзе сосны водар сьпеляць,
Па над бярозкамі уздымаюць дах,
Той Край,дзе птахі, шчасьцем ашалелыя,
Сьпяваюць на сваіх вяселлях у гаях!