КРЫНІЧКА

 Лявон Цімохін
сер, 18/09/2019
КРЫНІЧКА

Б'е празрысты струменьчык-іскрыцца
З падзямлі б'ецца рвецца у свет
Напаўняе мне сэрца-імчыцца
Праз мяне ў неабсяжны Сусвет

А струменьчык няўрымслівы,звонкі
Наш каханы спрадвеку сынок
Нам пяе пра Радзіму-старонку,
Кліча ў далеч юначых дарог!

Выйду з ім у лугі-сенажаці ,
Ўскраем жытняга поля прайду,
Прыбягу з ім у хаціну да маці,
Прынясу Ёй жывую ваду!

А затым да знаёмага ганку
З сэрцам поўным жывою вадой :
Хоць на момант хай выйдзе каханка,
Усьміхнецца хай мары маёй!

Потым з ім па Зямлі -Беларусі
Я жывою вадой разьліюся :
Каб квітнела, як краска ў лузе-
Не здалася - ЖЫЛА БЕЛАРУСЬ !!!