Крыжалом!

 Лявон Цімохін
пят, 10/05/2019
курапаты

Нам-людзям вельмі хочацца любіць ,
А нелюдзь моцна прагне ненавідзець,
Крыжы ламаць і забіваць і біць...
Да тых часоў: пакуль ЗБАВІЦЕЛЬ прыйдзе!

А людзі вельмі хочуць працаваць,
Кахаць,у Праўдзе жыць,не крыўдзіць!
А нелюдзь прагне хітраваць- ілгаць... 
Да тых часоў пакуль ЗБАВІЦЕЛЬ прыйдзе!

А людзі любяць Божае Святло-
Яго баіцца наш хлусьлівы злыдзень,
Хоць ён сваёй уладай чыніць зло...
Але датуль пакуль ЗБАВІЦЕЛЬ прыйдзе!!!

І мы у Родным Краі маем дом
Жывем злом зневажаныя у скрусе,
Але як толькі у небе чуем гром-
Ідзе з Крыжом наш Бог да БЕЛАРУСІ!!!
ДА БЕЛАРУСІ!!! ДА БЕЛАРУСІ !!!