Краю

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
выява

На папялішчах марных дум
Вуглі астылыя юначых мараў.
Ну што ж, не выйшла, Краю мой, даруй:
Я не агледзеўся, прыйшла заўчасна старасць.

І ад бяды, аблудлівых пакут,
Знямеўшы, без надзеі на спагаду,
Ў шчырых вершах, мой пакутны кут
Я сэрцам лягу тут, праз здрайцаў здраду.
Бярозкай светлаю адзнач мой новы дом,
Прадвеснем песняй абудзі салоўкі,
Ну хай хоць ён спявае пра любоў
Да гэтых даляглядаў невясёлых! 

Не спадзяюся я на ўспамін сяброў:
Нядоўга так трывае ў людзях памяць...
Ну что ж, мой Край, бывай, жыві здароў,
Я за цябе так моцна сэрца зраніў.