Золак

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Золак

Холадна сёння, і вецер
Круціць віхры ў наваколлі,
Хмары, і сонца не свеціць –
Сэрца сціскаецца болем.
Колькі мы гора спазналі, 
Колькі нягод і адчаю!
Ветра цыганскага хвалі
Мора бяды разгайдалі.
Па-над знявераным людам
Пошасць зласліва рагоча,
Змораны люд хмельным блудам,
Сонныя, мутныя вочы...
Холадна сёння, і вецер
Вытрымаць сэрца не можа.
Я – бы адзін у цэлым свеце...
Божа! Ласкавы мой Божа!

Божа Святы, Ўсемагутны,
Божа - Заступнiк i Збаўца,
Ветла зiрнi на пакуты
Тых, хто ўжо ледзьве трымаецца.
Хто ўжо не зносiць у адчаi
Здраду, хлусню i знявагу, 
Хто ў сваiм родным краi
Кленчыць, губляе адвагу.
Божа Святы, Лiтасцiвы,
Глянь на народ Беларусаў:
Бура вiруе над нiвай,
Град над палеткам Iсуса.
Ойча, ласкавы, адзiны!
Сэрца знямела ў трывозе...
Госпадзе: Духа i Сына
Просiм аб дапамозе!