Дуніну-Марцінкевічу і ўсім Беларускім Паэтам прысьвячаецца .
Я у дзённік свайго жыцця
На пажоўклых кляновых лістах
Запішу боль свайго пачуцця,
Што жыве у царкоўных званах!
І што з кожным ударам ляціць,
Рвецца ў Неба- ў Вашыя Душы,
Вас шукаючы, птушкай звініць...
Ноту кожную слухаць я мушу:
Каб мне памятаць,каб не забыць!
Каб мець твары ўсе Вашыя ў сэрцы ,
Кулакамі на могілках ў грудзі не біць,
А схіліць галаву-Продкі верце:
Вы паверце рукам на з'імшэлых каменнях!
І вачам, што шукаюць Ваш позірк у Небе!
Я прад Вамі з малітвай стаю на каленях,
Не ў золаце-срэбры,а ў зрэб'і,,,
Я малюся за Вас і за Вашыя Душы,
Можа словы мае Вас не ўзрушаць?
-Ды цяпло маіх рук грэе холад каменняў...
Я стаю перад Вамі-стаю на каленях!