Жальба

 Лявон Цімохін
сер, 03/02/2021
епроепар

Дарагія Сябры Вось Вам мой боль душы .

У бялёсым небе сонца
Падымаецца над Краем,
А у нашым Краі стронцый
У кожным сэрцы палыхае!
А ў кожным сэрцы  цэзій
Ладзіць свой пасад атрутны,,,
У нашы Душы цэзій лезе,
Думку нават робіць мутнай!
А у нашым краі пошасьць
І балюе і ўладарыць
Зноў пужае,што замочыць
Тых -хто пра свабоду марыць!
Беларускамоўных дзетак
У нашым краі так нямнога-
Зграя нішчыць наш палетак,
Зграя  не баіцца БОГА!
У бялесым небе сонца
Падымаецца над Краем.
Шмат дарожак у старонцы,
А куды вядуць? Не знаем.....
Бяда народу,калі нягодныя з сыноў чалавечых-узвысіліся!    

Цар САЛАМОН=