Вячэрняе сонца

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019
Вячэрняе сонца

Дарагія сябры!
Думаў ужо нічога не пісаць, але разважыў: як жа я без Вас, а вы без мяне?
.......і пераклаў сэнсава цудоуны верш славутай ўкраінскай паэтэсы Ліны Кастэнка, і пра мяне, і пра Вас. Мо каму спадабаецца?!


Вячэрняе сонца
Табе я, Сонца, дзякую за дзень
Пад вечар сонцу дзякую за стому
І за лясоў прасветлены Эдэм
За васількова-жытнія у полі звоны
За сонечны світанак і зеніт
За сонечна-агністыя званіцы
За тых, хто заўтра хоча пазваніць
І за званочкі што паспелі адзваніцца