Выгнаннік

 Лявон Цімохін
чцв, 04/07/2019
Лес

Голыя голлі хістае
Вецер зімовы халодны,
Месяц рагаты над краем
У хмарах міргае паходняй.
Ціха рыпіць, не змаўкае
Хворая смерцю сасна.
Сцежка па лесе блукае
Між дрэў, што здранцвелі ў снах.
Ціха. Адно зарагоча
У алешніку чорным пугач.
Царства самотнае ночы...
Няхочачы вырвецца плач.