Арган

 Лявон Цімохін
чцв, 04/07/2019
Буслы

Я буду пісаць да цябе,
І дзе б ні была ты далёка,
Аб шчасці пісаць і журбе,
Пра буслаў няўрымслівы клёкат,
Пра буру і гром навальніц,
Пра страшную пэўнась-няпэўнасць,
Пра ціхія песні крыніц,
Пра здраду,каханне і вернасць.
І хоць бы зусім занямог
Ад распачнай злой адзіноты,
На ростанях нашых дарог
Хай граюць нам трубы-пяшчоты.