Алег Мядзведзяў

 Лявон Цімохін
аўт, 26/06/2018
Алег Мядзведзяў - Зорны Коннік

Пачынаючы з юнацкiх гадоў i да канца свайго кароткага жыцця, Алег захапляўся фотамастацтвам. Ен меў тонкi густ, бачыў прыгажосць нашай зямлi, лесу, вазёр, рэкаў. Маленькая частка гэтых фотаздымкаў прадстаўлена ў гэтым паэтычным альбоме. Тут злiлiся пачуццi братоў Лявона i Алега. Бадай што любоў да свайго краю перашла ад матуль - Ганны Канановiч i Антанiны Канановiч. Мацi Алега была любiмай вучанiцай знакамiтага беларуса Барыса Кiта, якi зараз жыве у Нямеччыне, а мацi Лявона вельмi любiў яе настаўнiк Вялiкi беларус Алiяксандр Гладкi.

Багата фотаздымкаў Алег падараваў сябрам, знаемым i тыя вобразы жывуць у нейчых альбомах.

Алег быў зачараваны сонечным лесам, восенню, соснамi на ускрайку вазёр.

Усю гэтую прыгажосць лавiла яго паэтычная дума, а фотаапарат пакiдаў фотаздымкi на памяць, памяць пра Алега Мядзведзева, цудоўнага чалавека, шчырага сына сваёй Радзiмы.

Супынiся iмгненне.

Марыля Юдзёнак.