Божы Воін

 Лявон Цімохін
сер, 18/12/2019
Святы Ілля

ПОГАНЬ сучасная- Іхнія ідалы – гэта срэбра і золата, справа рук чалавечых. Маюць вусны, але не гавораць, маюць вочы, але не бачаць. Псальм 115 (113В), 1-5

У даўні час - у глыбіню вякоў
Гляджу  праз Божае Сьвятое Слова -
Душа ірвецца у Высь, хвалюе кроў
І Вобраз ажывае паступова.....
Магутны, стройны муж з іскрынкай  у вачах,
З казіных скураў простае адзенне,
Пустыняю ідзе з малітвай на плячах - 
Каб людзям шлях прастаць! Інішчыць цемень!
Сьвяты змагар - Прарок усіх часоў, 
У Божым  Войску  Моцны,мужны воін!
Як Божы  Гром  для садамлянаў-махляроў,
Як Прыклад  нам ! І  моладзі прыстойнай:
Каб не хлусілі сэрцам і душой
Уладных ідалаў сабе не сатваралі,
І ахвяруючы падчас самім сабой,
Зярняткі Веры  ў сэрцах засявалі!
Тады заззяе кожнаму-хто быў рабом
У старонцы роднай Божай ласкі сонца
Святы Ілля! Я  думкаю з Табой:
Ўжо сёння, заўтра у Вечнасьці - бязконца!